Для бізнеса

Развівайце сваю справу з Гонарам

 

Мы працуем над развіццём сучаснага беларускага дызайна адзення і заўсёды адкрытыя для супрацы ў межах распрацоўкі і стварэння адзення, кастамізацыі рэчаў HONAR пад вашыя бізнес-патрэбы, оптавага гандлю і рэалізацыі нашай прадукцыі ў канцэптуальных і сувенірных крамах

HONAR – гэта адзенне prêt-à-porter ручнога пашыву з якасных беларускіх, еўрапейскіх і азіяцкіх матэрыялаў. Усе рэчы зроблены ў Беларусі. Адпаведнасць стандартам падцвяржаецца дэкларацыямі адпаведнасці ТР МС

Мы прапаноўваем пляцоўку інтэрнэт-крамы honar.by для рэалізацыі аўтарскіх рэчаў, крафтавых і ўнікальных вырабаў беларускім дызайнерам

Па ўсіх пытаннях супрацы лістуйце нам:
honar.adziennie@gmail.com

 

 

 

 

 

 

Карпаратыўныя замовы

HONAR – гэта рэчы, якімі вы не расчаруеце сваіх бізнес-парнёраў і супрацоўнікаў. Калі вам неабходна зрабіць акцэнт з густам, калі для вас якасць і ўнікальнасць мае значэнне, то мы з Гонарам выканаем вашую замову

Дасылайце на наш e-mail honar.adziennie@gmail.com фотаздымкі ці артыкулы рэчаў, што вам спадабаліся, неабходныя памеры, колькасць, тэрміны і рэквізіты

Мы зробім адзенне па вашых мерках. Прыходзьце да нас у шоўрум ці дашліце інфармацыю пра абхват шыі, грудзей, таліі, бёдраў, і росту і кожная мадэль будзе пашыта для вас індывідуальна

Пры патрэбе кастамізацыі адзення пад ваш брэнд мы дапасуем элементы фірмовага стылю да адзення – проста дашліце нам неабходную інфармацыю.

Для прыкладу кошт распрацоўкі праграмы для вышыўкі лагатыпу – 20-50 рублёў (у залежнасці ад складанасці малюнка). Сярдні кошт вышыўкі лагатыпу пры вытворчасці фірмовай рэчы HONAR – 5-15 рублёў

 

 

 

Выкуп і рэалізацыя

Запрашаем да супрацы канцэпутальныя крамы, што спецыялізуюцца на дызйнерскім адзенні, і сувенірныя крамы, якім неабходны якасныя аўтарскія вырабы з беларускай рысай

Пры выкупе адзення для крам-парнёраў мы прапаноўваем кошты са зніжкай да 35% ад рознічай цаны на нашае адзенне. Пры першай пастаўцы прапануем зрабіць перадаплату, пры пастаяннай супрацы магчыма адтэрміноўка плацяжу

Пры рэалізацыі адзення зніжка ад рознічнай цаны складае 15-20%

Мы прадастаўляем поўны пакет дакументаў на нашыя вырабы, у тым ліку і дэкларацыі адпаведнасці ТР МС

Для пачатку супрацы дашліце ліст на veranika.honar@gmail.com ці звяжыце з намі любым зручным для вас спосабам


 

 

 

Продажы на honar.by

Запрашаем да супрацы беларускіх дызанераў адзення і аксэсуараў, рамеснікаў, вытворцаў высокаякасных беларускіх вырабаў

Мы прапануем стварыць адмысловы раздзел ў нашай інтэрнэт-краме honar.by для вашых унікальных рэчаў і пачаць прадаваць іх па ўсім свеце! Толькі будзьце гатовыя да адбору – мы прымаем толькі найлепшае

Абавязковыя патрабаванні:
– аўтарскі ўнікальны дызайн;
– беларускі кантэкст;
– наяўнасць якасных фотаздымкаў і апісанняў;
– рэгістрацыя ў якасці юрыдычнай асобы, ІП ці рамесніка ў Беларусі;
– пры адпаведных нормах у закадаўстве наяўнасць дакументаў, што падцярджаюць якасць вырабаў

Дасылайце інфармацыю пра сябе і свае вырабы з пазнакай “Продажы на honar.by” сюды: honar.adziennie@gmail.com

 

 

 

Не знайшлі варыянта, што падыходзіць вам, але жадаеце з намі супрацоўнічаць?
Мы заўсёды радыя разгледзець прапановы, што прынясуць карысць і нам, і вам, таму лістуйце:

 

honar.adziennie@gmail.com

 

Дызайнеры і заснавальнікі брэнда HONAR
Карына Адзесенка і Павел Доўнар