Аплата і дастаўка

Інтэрэнт-крама honar.by дасылае замовы ў любую кропку свету! Пасля аплаты карткай праз сістэму «WEBPAY™» замова будзе дасланая поштай на пазначаны Вамі паштовы адрас. Тавары, што адпраўляюцца па Беларусі Вы можаце аплаціць пры атрыманні ў паштовым аддзяленні (наяўнымі ці карткай), а таксама папярэдне праз сістэму АРІП («Разлік»). Калі Вы хочаце асабіста забраць сваю замову ў нашым шоў-руме, то можаце аплаціць яе папярэдне з дапамогай карткі праз сістэмы WEBPAY ці Разлік альбо разлічыцца наяўнымі на месцы

Калі пры замове на тавары адсутнічае пазнака “няма ў наяўнасці”, значыць тавар знаходзіцца ў нашым шоў-руме ці можа быць пашыты на працягу 10 дзён

Спосабы аплаты:

– наяўнымі;

– накладзеным плацяжом;

– карткай праз сістэму WEBPAY;

– праз сістэму Разлік

 

Перад аплатай замовы банкаўскай карткай, абавязкова напішыце нам honar.adziennie@gmail.com і ўдакладніце наяўнасць тавара! Пасля аплаты тавараў з дапамогай банкаўскай карткі неабходна захоўваць атрыманыя карт-чэкі (падцверджані аб аплаце, атрыманыя ад нашай інтэрнэт-крамы) для выпіскі з карт-рахунка (з мэтай падцверджаня аперацый у выпадку ўзнікнення спрэчных сітуацый)

 

webpay_small

Сістэма «WEBPAY™»

Інтэрнэт-крама honar.by прымае плацёжныя карткі міжнародных плацёжных сістэм Visa і MasterCard, а таксама нацыянальнай Белкарт праз сістэму электронных плацяжоў WEBPAY і пасля аплаты ажыцяўляе адпраўку тавараў поштай у любую кропку свету

Для аплаты вашай замовы карткай патрэбна:

1. Зрабіць замову праз кошык;

2. Пры афармленні замовы выбраць Аплата карткай (сістэма WEBPAY);

3. Пасля запаўнення кантактых дадзеных сістэма перанакіруе Вас на старонку непасрэдна для аплаты;

4. Увесці рэквізіты і пацвердзіць аплату.

Пасля аплаты замова дасылаецца поштаю на пазначаны Вамі адрас, адпраўляецца кур’ерскай службай ці чакае Вас у кропцы самавывазу

 

Сістэма WEBPAY гарантуе бяспеку Вашых плацяжоў. Перадача дадзеных ажыццяўляецца па асобным канале з выкарыстаннем сучасных метадаў шыфравання. Пры гэтым выключаецца любая магчымасць перахопу канфідэнцыйнай інфармацыі. Дадзеныя перадаюцца ў зашыфраваным выглядзе і захоўваюцца толькі на спецыялізаваным серверы сістэмы WEBPAY

Для абмену або вяртання тавараў, пры ўзнікненні пытанняў Вы заўсёды можаце патэлефанаваць нам: +375 29 628-38-73 (10.00-20.00 штодзень) ці напісаць на пошту: honar.adziennie@gmail.com

Вяртанне грашовых сродкаў, калі аплата праводзілася карткай, ажыццяўляецца толькі на картку, з якой была праведзеная аплата

 

logo-raschet_small

Сістэма АРІП («Разлік»)

Сістэма «Разлік» дазваляе зрабіць аплату ў зручны для Вас час і зручным месцы: банкамаце, інфакіёску, інтэрнэт-банку, касе банка, мабільнага банкінга і г.д. (поўны спіс пункатаў банкаўскага абслугоўвання)

Вы можаце аплаціць тавары наяўнымі, электроннымі грашыма (WebMoney, EasyPay), банкаўскімі карткамі, а таксама з дапамогай інструментаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання

Для аплаты вашай замовы праз сістэму Разлік патрэбна:

1. Зрабіць замову праз кошык;

2. Пры афармленні замовы выбраць Аплата праз сістэму Разлік;

3. Падцвердзіць замову;

4. Атрымаць ад нашых супрацоўнікаў нумар замовы;

5. Аплаціць замову па нумару ў сістэме АРІП («Разлік»):

  • інтэрнэт-крамы/сэрвісы
  • H
  • honar.by
  • для аплаты ўвесці нумар замовы
  • увесці суму (калі не пазначана)
  • праверыць правільнасць інфармацыі
  • здзейсніць аплату

Калі Вы робіце аплату праз касу банка, калі ласка, паведаміце касіру пра неабходнасць правядзення аперацыі праз сістэму АРІП («Разлік»)
Пасля аплаты замова дасылаецца поштаю на пазначаны Вамі адрас, адпраўляецца кур’ерскай службай ці чакае Вас у кропцы самавывазу

 

Дастаўка замоваў кур’ерскай службай па Беларусі

Цяпер крама honar.by дастаўляе замовы па Беларусі і кур’ерам! Сэрвіс даступны ўсім нашым кліентам з Беларусі дзякуючы супрацы з кампаніяй «Наша Пошта». ЗАТ «Наша Пошта» — першы прыватны паштовы аператар Беларусі і найбуйнейшая сетка прыватных паштовых аддзяленняў. 14 верасня 2015 года «Наша Пошта» стала першай у Беларусі прыватнай кампаніяй, якая атрымала ліцэнзію на ажыццяўленне дзейнасці ў галіне сувязі. «Наша Пошта» аказвае ўсе паштовыя і транспартна-экспедыцыйныя паслугі, дастаўляючы па Беларусі пасылкі, грузы і карэспандэнцыю.

Асноўныя перавагі кур’ерскага спосабу дастаўкі:
— 80% пасылак даходзяць да замоўцы на наступны дзень пасля адпраўкі пры замове да 16.00;
— астатнія пасылкі (у аддаленыя куткі Беларусі) дастаўляюцца за 2-3 дні;
— аплаціць замову можна наяўнымі і банкаўскай карткай кур’еру (накладзены плацёж) ці папярэдне ў інтэрнэт-краме honar.by праз сістэмы “Разлік” (АРІП) ці Webpay;
— замовіць для прымеркі можна некалькі рэчаў і выбраць тую, якая падыходзіць;
— калі рэч не падыйшла, ад пакупкі можна адмовіцца

 

Дастаўка замоваў поштай

Дастаўка замоваў РУП «Белпошта» ажыццяўляецца па Беларусі і свеце. Замовы адпраўляюцца два разы на тыдзень. Кошт унутранай і міжнароднай дастаўкі пазначаецца пры афармленні замовы ў кошыку інтэрнэт-крамы honar.by. Пры неабходнасці дасылаем трэк-нумар для адсочвання руху паштовага адпраўлення. Па Беларусі тэрмін дастаўкі складае 4-5 дзён, у іншыя краіны — прыкладна 2 тыдні. Тэрмін дастаўкі адлічваецца ад дня атрымання тавару паштовай арганізацыяй. На тэрмін дастаўкі могуць уплываць святочныя і выходныя дні ў той ці іншай мясцовасці, праз якую ідзе пасылка. Мы не нясём адказнасць за затрымкі пасылак па віне паштовых арганізацый. Пры вяртанні тавару, які быў адпраўлены поштай, кошт перасылкі не кампенсуецца. Пры абмене тавару з дапамогай паштовых адпраўленняў, кожная новая паштовая перасылка дадткова аплочваецца пакупніком згодна з коштамі на ўнунутраныя і міжнародныя перасылкі, што пазначаюцца пры афармленні замовы ў кошыку інтэрнэт-крамы honar.by. Пры ўзнікненні пытанняў па паштовай дастаўцы ці адсутнасці тавара працяглы тэрмін (больш 60 дзён), калі ласка, напішыце нам: honar.adziennie@gmail.com